Панядзелак, 19 Верасень 2022

Супярэчлівая статыстыка Віцебскай вобласці: вытворчасць падае, а грошай у бюджэт паступае больш

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Вытворчасць прамысловай прадукцыі на Віцебшчыне ў студзені - жніўні 2022 года ўпала на 6,3% у параўнанні з тым жа перыядам у 2021 годзе. Адпаведна: валавы рэгіянальны прадукт паменшыўся на 2,7%, спажывецкія кошты падскочылі на 15,5%, падатковыя паступленні дадалі 12,8%. Пра гэта паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці. 

У студзені-жніўні 2022 г. аб'ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў 13 428,9 млн. рублёў, ці ў супастаўных цэнах 93,7% да ўзроўню студзеня-жніўня 2021 года, у тым ліку па відах эканамічнай дзейнасці: «Горназдабыўная прамысловасць »- 82,1%, «Апрацоўчая прамысловасць» - 92%, «Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам» - 100%, «Водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў» - 98,1%. 

Аб валавым рэгіянальным прадукце інфармацыя наступная. Першая ацэнка валавога рэгіянальнага прадукта за студзень - жнівень 2022 г. змрочная. Аб'ём ВРП у бягучых цэнах склаў 10 448,6 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 97,3% да ўзроўню студзеня-жніўня 2021 года.

Падатковыя паступленні ў мясцовы бюджэт Віцебскай вобласці за студзень - жнівень павялічыліся ў дзеючых цэнах амаль на Br146 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года тэмп росту на ўзроўні 112,8 працэнта. 

Алег Кунін