Чацвер, 10 Люты 2022

Следчыя Віцебскай вобласці амаль штодзень распачынаюць справы за незаконны абарот наркотыкаў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Аляксандр Гуцко Аляксандр Гуцко

У 2021 годзе было зафіксавана больш за 460 крымінальных справаў, звязаных з ужываннем наркатычных рэчываў і іх збыт. Сярод падазроных у гэтых злачынствах праходзіла 25 няпоўнагадовых жыхароў Віцебшчыны. Пра гэта мясцовым СМІ паведаміў начальнік УСК па Віцебскай вобласці палкоўнік юстыцыі Аляксандр Гуцко.

З паведамленняў прэсы вынікае, што следчыя Віцебскай вобласці распачынаюць крымінальныя справы паводле арт. 328 ледзь не ў рэжыме нон-стоп. 

Артыкул 328 ("Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў") Крымінальнага кодэксу часцей за іншых з'яўляецца ў стужцы навінаў са спасылкай на следчыя органы і суды. 

Прыцягальнасць падобных злачынных дзеянняў ляжыць не ў пагоні за лёгкай нажывай, абяцанай маладым людзям наркадылерамі. Прычына - у жабрацкім стане многіх сем'яў, бацькі якіх не ў стане забяспечыць сваім дзецям элементарныя патрэбы. 

Прафілактыка такога кшталту злачынстваў, якую праводзяць работнікі следчых органаў у маладзевым асяроддзі, не прыносіць належнага эфекту. 

Гэта пацвярджае і сам Аляксандр Гуцко, паведамляючы аб тым, што следчыя Віцебскай вобласці штодзень узбуджаюць крымінальныя справы, якія датычацца незаконнага абароту наркотыкаў, а таксама судовая статыстыка, якая паказвае, што год ад году колькасць няпоўнагадовых, пакараных за падобнае злачынства, практычна не змяншаецца.

Іван Чайка