Друкаваць гэтую старонку
Нядзеля, 02 Студзень 2022

Жыхары Віцебску ігнаруюць абмеркаванне паправак да Канстытуцыі і гатовыя да байкоту ці зрыву рэферэндуму

Ацаніць гэты матэрыял
(3 галасоў)

Пакуль на Віцебшчыне не назіраецца якой-небудзь актыўнасці ў справе абмеркавання паправак у Асноўны закон краіны. Тэма рэферэндуму не абмяркоўваецца ў публічных месцах і працоўных калектывах. Улады абмежаваліся фармальнымі мерапрыемствамі і выступамі ў прэсе. Грамадзяне рыхтуюцца да байкоту ці да псавання бюлетэняў для галасавання. 

Так, паводле рашэння кіраўніцтва вобласці, праект Канстытуцыі ў друкаваным выглядзе будзе даступны для азнаямлення ў публічных цэнтрах прававой інфармацыі. Гэтыя цэнтры створаныя ў 25 бібліятэках Віцебскай вобласці. 

Мясцовыя ўлады амаўляюцца ад збору меркаванняў грамадзян наконт зместу праекту змяненняў і дапаўненняў. Усе магчымыя прапановы па ўдасканаленні тэксту галоўнага прававога дакумента грамадзяне маюць накіроўваць у Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі лістом праз звычайную або электронную пошту або праз спецыяльную форму, размешчаную ў інтэрнэце.

З заклікамі абмяркоўваць новыя палажэнні канстытуцыі і актыўна ўдзельнічаць у галасаванні на рэферэндуме ў СМІ выступілі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Таццяна Аўтухова і старшыня Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў

Апаненты ўлады яшчэ не вызначыліся з канчатковай стратэгіяй галасавання па змене канстытуцыі. Аднак пераважная частка грамадскіх актывістаў рэгіёну гатовая прыйсці на ўчасткі для галасавання і сапсаваць бюлетэні, што прывядзе да зрыву плебісцыту. 

Алег Кунін