Панядзелак, 15 Красавік 2013

Лукашэнка аб’явіў вымову Косінцу

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Аляксандар Косінец Аляксандар Косінец

Аляксандар Лукашэнка аб’явіў вымову міністру архітэктуры і будаўніцтва Анатолю Нічкасаву і старшыні Віцебскага аблвыканкаму Аляксандру Косінцу за непрыняцьце належных мер па выкананьні даручэньня кіраўніка дзяржавы аб завяршэньні будаўніча-мантажных работ па аб’екце “Арганізацыя вытворчасьці драўнянавалакністых пліт МДФ/ХДФ ААТ “Віцебскдрэў”. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

Савету Міністраў даручана за незабесьпячэньне належнай арганізацыі працы ААТ “Віцебскдрэў” прыцягнуць у вызначаным парадку да дысцыплінарнай адказнасьці старшыню Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрну лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлёзна-папяровай прамысловасьці Аляксандра Пераслаўцава. Адпаведнае распараджэньне падпісаў прэзыдэнт Беларусі.

Крыніца: БелТА