Панядзелак, 04 Студзень 2016

Аршанскі льнокамбінат выратуюць кітайцы?

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Урад Беларусі плянуе прыцягнуць амаль 52 мільёны даляраў крэдыту на мадэрнізацыю Аршанскага льнокамбінату. Пазыку дзяржава мяркуе ўзяць у кітайскім экспартна-імпартным банку (Эксім-банк) - фактычна ў цэнтральнага ўраду КНР. Чакаецца, што крэдыт будзе ўзяты на 15 гадоў для рэалізацыі другога этапу мадэрнізацыі прадпрыемства з пашырэньнем вытворчасьці.

Эксім-банк Кітая мае спрыяць рэалізацыі ня толькі фінансава-эканамічных, але і палітычных праграм сваёй дзяржавы. Даўно заўважана, што пасьля крэдытаваньня банкам пэўных прадпрыемстваў на тых прадпрыемствах зьяўляюцца і рабочыя з Кітая. На Аршанскім ільнокамбінаце ўжо сёньня працуе пара дзясяткаў грамадзян Кітая. Жывуць яны асобнай кастай, зь мясцовымі рабочымі не кантактуюць і нават у сталоўку ходзяць у іншы ад астатніх час.

Крыніца: Орша.eu