Гэта адбылося ў Пастаўскай сярэдняй школе №1. Пра гэты факт рэдакцыі інтэпнэт-выданьня “Весткі” паведамілі чытачы. Афіцыйная прычына – экзамэн па роднай мове не ўкладаецца ў графік.

У віцебскім «Эўрапейскім клюбе» прадстаўнікі Камітэту дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасьць» прэзэнтавалі вынікі сваёй працы ў межах кампаніі «Разам супраць дыскрымінацыі», а палітоляг Алесь Лагвінец распавёў аб праекце «Беларусы выбіраюць Эўропу».

Праваабаронца Валер Місьнікаў ня змог дамагчыся ад дзяржавы справядлівай аплаты за спажытую энэргію для дачнікаў, якія пражываюць па-за горадам падчас дачнага сэзону.

Жыхарам Воршы, якія прасілі аднавіць абвяшчэньне прыпынкаў у аўтобусах на беларускай мове, кіраўніцтва аўтапарку даслала адказ. Сэнс адказу такі: «Беларускамоўныя абвесткі – ня наш клопат».

Павал Левінаў патрабуе знайсьці і пакараць гандляроў сьцяжкамі СССР. Ён даслаў заяву на імя начальніка УУС Віцебскага аблвыканкаму і паведаміў пра факты неаднаразовага зьяўленьня невядомых асобаў зь чырвонымі сьцяжкамі каля гандлёвага цэнтру «Эвіком».