Панядзелак, 08 Жнівень 2022

Палітэмігрантка Янушкоўская лічыць, прыйшоў момант вырашаць сацыяльныя праблемы бежанцаў на ўзроўні ўрада ЕС

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Блогерка і грамадская актывістка з Віцебска Алена Янушкоўская сцвярджае, што  беларускія уцекачы ў Польшчы маюць пэўныя сацыяльныя праблемы. Алена лічыць, што мясцовыя польскія ўлады не ў стане вырашыць праблемы, і таму ў сітуацыю павінны ўмяшацца міжнародныя арганізацыі і цэнтральны ўлад Еўрапейскага Саюза.

Размова ідзе пра людзей такіх катэгорый беларускіх уцекачоў. Гэта людзі з інваліднасцю, маці-адзіночкі, разведзеныя жанчыны, якія самастойна выхоўваюць дзяцей, а таксама людзі перадпенсійнага і пенсійнага ўзросту.

Праблемы пералічыных  катэгорый грамадзян тыповыя для Польшчы. Гэтых людзей нікуды не бяруць на працу, за чаго ім прыходзіцца пакутуюць і элементарна выжываць. Адсюль Алена прыходзіць да высновы, што у еўрапейскіх краінах рэпрасаваным горш за тое, як яны былі ў Беларусі. І нават калі ім там не давалі працаваць улады, яны мелі хаця б жытло і лецішчы і неяк выжывалі.

“І праблема стаіць даволі жорстка, бо зараз накладваецца яшчэ тое пытанне, што тут у Польшчы вялікая колькасць украінскіх уцекачоў. Працы няма не толькі гэтым катэгорыям уцекачоў, працы няма і здаровым маладым людзям. праблема наспела і тут трэба падымаць пытанне не толькі на мясцовым узроўні, але даносіць іх да ЕС, Чырвонага крыжа і ААН” – выказалась Янушкоўская пра магчымыя выхады з сітуацыі.

Павал Жукаў