Жыхары Віцебска даўно і шмат скардзяцца на адсутнасць эфектыўнай работы жыллёва-камунальных службаў і вельмі незадаволены адсутнасцю належнага кантролю за ЖКГ з боку гарадскіх улад і кантралюючых дзяржаўных органаў. Для выпраўлення непрымальнай сітуацыі актывісты выкарыстоўваюць розныя інфармацыйныя пляцоўкі, у тым ліку і рэсурс «Зручны горад».

Назва праекту паходзіць ад ангельскага слова «bullying» – запалохванне, фізічны або псіхалагічны тэрор з боку групы раўнагодкаў, форма жорсткіх зносінаў, калі больш моцная ў фізічным ці псіхічным сэнсе асоба або групоўка трымае ў страху аднаго чалавека. Праект накіраваны на тое, каб навучыць падлеткаў змагацца з цкаваннем і запалохваннем у вучнёўскім калектыве.

Паміж Віцебскім абласным аб'яднаннем прафсаюзаў і абласной арганізацыяй Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане 17 лістапада было падпісана двухбаковае пагадненне аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве. Кіраўнікі арганізацый дамовіліся аб сумеснай працы на ніве паслядоўнай мілітарызацыі моладзі. Цяпер падобныя ініцыятывы запатрабаваны і ўхвалены ўладамі.

Святкаванне каля помніка Леніну больш за ўсё нагадвала мерапрыемства «для галачкі». Нават кветкі ў прысутных былі аднолькавыя – чырвоныя гваздзікі, верагодна, закупленыя цэнтралізавана і раздадзеныя перад імпрэзай. Аднолькавымі былі і некалькі чырвоных сцягоў з сярпом і молатам. Дый прысутных было не шмат – пару дзясяткаў, прычым сярод іх яўна заабавязаныя з’явіцца школьнікі ды студэнты.

На шыльдзе змешчаны QR-код, які вядзе на рэсурс, дзе можна пазнаёміцца з трагічнай гісторыяй гэтага месца. Ініцыятыва размяшчаць мемарыяльныя шыльды з QR-кодамі належыць удзельнікам праекта «Сохраним историю» – праўладнай грамадскай структуры «Патриоты Беларуси», зяржаўным  прафсаюзам і Нацыянальнай кадастравай агенцыі. Але варта нагадаць, што даўней дзяржаўныя ўлады планавалі стварыць на гэтым месцы сапраўдны мемарыял і нават зрабіць музей віцебскага гета ў будынку былога раённага дома культуры. Прасцей, вядома, абмежавацца шыльдай.