Антон Грышкевіч: Што мы можам зрабіць? Я раблю свае відэа-плакаты
Тэатральны рэжысёр і былы выкладчык віцебскага каледжу культуры і мастацтва, як і шмат хто з неабыякавых людзей, шукае свой уласны спосаб сказаць «не » вайне ва Украіне.
Віцебскі «Чырвоны Крыж» заяўляе, што «гатовы аказаць дапамогу перасяленцам з Украіны»
Паведамленні пра гэта перадрукавалі 12 раённых газет Віцебскай вобласці. Але канкрэтыкі ў гэтай інфармацыі няма ніякай: абласная арганізацыя Чырвонага Крыжа не падае звестак пра тое, колькі чалавек ужо звярнуліся па дапамогу, або якую колькасць пацярпелых ад вайны ва Украіне гэтая структура ўжо гатовая падтрымаць. Затое паведамляе банкаўскі рахунак, на які чакае ахвяраванняў.
Зварот Георгія Станкевіча да жыхароў Бешанковіцкага раёна
Дарагія мае. Шосты дзень на Ўкраіне бушуе страшная вайна. Расея — краіна агрэсар. Беларусь ёй пасабляе. З тэрыторыі Беларусі на Ўкраінскія гарады ляцяць ракеты. Па беларускай зямлі ідуць калоны расейскага войска на Ўкраіну.
Не вайне! Заява Праваабарончага цэнтра «Вясна» ў сувязі з удзелам Беларусі ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны
У сувязі з удзелам Рэспублікі Беларусь у прадастаўленні умоў для вядзення агрэсіўнай вайны супраць Украіны з сваей тэрыторыі, а таксама паступаючымі ў ПЦ «Вясна» звесткамі аб падрыхтоўцы непасрэдным накіраванні ваеннаслужачых Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны, мы звяртаемся да ўладаў і грамадзянам Беларусі і нагадваем.
Тым, хто прагаласуе ўпершыню, у Віцебску дадуць майкі з выказваннямі Лукашэнкі
Такія падарункі 18-гадовым юнакам і дзяўчатам падрыхтавалі на ўчастку №64 у Перашамайскім раёне. Вырабы лініі адзення «Мерч Первого» – гэта адзенне з яркімі і трапнымі цытатамі прэзідэнта, тлумачыць «Аршанская газета».