Чацвер, 08 Чэрвень 2023

Дыджэяў Даніі адмовіўся іграць на фэсце “Viva Braslav”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Дыджэй Марцін Енсэн (Martin Jensen), які не раз станавіўся найлепшым дыджэем Даніі, а ў 2016 годзе трапіў у топ-100 DJ Mag, даведаўшыся, што ў яго запланаваны сэт на фестывалі Viva Braslav у Беларусі, адмовіўся ад удзелу.

Са слоў журналістаў, калі яны спыталі Марціна пра ўдзел у фестывалі ў Беларусі, ён спачатку заявіў, што не ведае, дзе будзе выступаць, бо не ведае свайго гастрольнага календара. Таксама ён сказаў, што нічога не ведае ні толькі пра фэст, але і пра Лукашэнку.

Аднак на наступны дзень Енсэн паведаміў журналістам, што звязаўся са сваім кіраўніцтвам і адмяніў выступ у Беларусі, таму што, паводле яго, ігра ў краіне, што ўдзельнічае ў вайне, не адпавядае яго палітычным поглядам. 
З выказванняў артыста можна зрабіць высновы пра тое, што ён не збіраецца іграць у Браславе, бо не падтрымлівае нічога палітычнага або звязанага з вайной.  Музыка павінна быць музыкай. Таму калі Расея і Беларусь вайной ўрываецеся ў іншую краіну, музыка не павінен быць часткай гэтага.

Вольга Лыкава