Пятніца, 17 Люты 2023

Кнігу "Зэкамерон" палітвязня Максіма Знака прэзентавалі ў Варшаве

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У Музеі Вольнай Беларусі 16 лютага прайшла прэзентацыя двух выданняў, рэалізаваных праваабарончым цэнтрам "Вясна": навуковае даследванне Таццяны Астроўскай “Культура і супраціў” і расказы Максіма Знака “Зэкамерон”. На сустрэчу прыйшло больш за 50 беларусаў Варшавы, якія змаглі атрымаць кнігі ў падарунак.

Дакументальны раман “Зэкамерон”, напісаны Максімам Знакам на Валадарцы, выдадзены ўжо на трох мовах – расійскай, беларускай і англійскай. Нядаўна кніга на англійскай мове была прэзентавана ў Берліне.

У імпрэзе прынялі ўдзел аўтарка даследавання Таццяна Астроўская, перакладчык Алег Жлутка і абаронца Максіма Знака Сяргей Зікрацкі.

Трэба нагадаць, што Знак адбывае пакаранне ў 10 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі №3 (п. Віцьба, Віцебскага раёна) ва ўмовах узмоцненага рэжыма.

Мікола Жукаў