Панядзелак, 26 Снежань 2022

Выхаванцаў дзіцячых садкоў «далучаюць да гістарычнай спадчыны»

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

«Далучэнне» вялося цягам усяго 2022-га году, абвешчанага Годам гістарычнай памяці. Паколькі дзіцячыя дашкольныя ўстановы вобласці пераважна дзяржаўныя, то меркаваннямі бацькоў малалетніх выхаванцаў ніхто не цікавіўся, запрашаючы для выступаў перад дзецьмі міліцыянтаў або нават прадстаўнікоў пракуратуры.

Апошняя ініцыятыва стала сёлета ўвогуле новым трэндам: работнікі пракуратуры цягам году расказвалі дзецям пра судовую адказнасць за злачынствы і правапарушэнні, пра жахі Вялікай Айчыннай вайны і пра беларускую дзяржаўную сімволіку. Падобна, і самі дашкольныя ўстановы распачалі ўнутрыгаліновае спаборніцтва, хто прыдумае для 3-6 гадовых дзяцей самае ідэалагічна правільнае мерапрыемства. У дзіцячым садку №1 г.Гарадка, прыкладам, стварылі ўласны музей пад назовам «PRO БЕЛАРУСЬ».

У 2022г. перад кіраўніцтвам дашкольных установаў была пастаўлена задача па «Далучэнні дзяцей дашкольнага ўзросту да гістарычнай спадчыны, выкарыстоўваючы музейную педагогіку». У дзіцячым садку №1 вырашылі збіраць матэрыял для тэматычных экспазіцый «Куклы наших бабушек», «Глиняный хоровод», «Белорусская игрушка», «Святы і абрады беларусаў», «Сделано в СССР». Тут сфармаваныя таксама зборы гістарычных рэчаў розных часоў. Усе гэтыя калекцыі  аб'ядналі ў музей, названы  «PRO БЕЛАРУСЬ». І цяпер установа прэтэндуе на тое, каб ён стаў «цэнтрам патрыятычнага выхавання» для дашкольнікаў рэгіёна.

Цягам гэтага году з Гарадоцкім дзіцячым садку №1праводзіліся і іншыя «патрыятычна- ідэалагічныя» мерапрыемствы, змест якіх быў хутчэй паказушным, чымсьці выхаваўчым для дашкольнага ўзросту. Напрыклад, на сайце ўстановы ёсць фотасправаздачы пра тое, як 4-5-гадовыя дзеці «заклалі Алею Перамогі», слухалі лекцыю пра маршала Івана Баграмяна, пад кіраўніцтвам якога ў 1943г. праходзіла Гарадоцкая вайсковая аперацыя, ускладалі кветкі на вайсковых могілках.

Лявон Каляда