Панядзелак, 01 Чэрвень 2015

У Віцебску прайшоў маратон інвалідаў-вазочнікаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

27 траўня віцебчукі маглі ўбачыць, як па вуліцы Леніна едуць людзі на інвалідных вазках. Гэта прайшоў чарговы маратон з ініцыятывы Чырвонага Крыжа.

Як і год таму, людзі з абмежаванымі магчымасьцямі сабраліся раніцай і ўсклалі кветкі да Вечнага Агню, каб ушанаваць памяць продкаў, якія змагаліся за Перамогу. А пасьля, ужо з дапамогай валянтэраў з Чырвонага Крыжа і Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўнівэрсытэту, маратонцы рушылі на перакрыжаваньне вуліц Леніна і Жасткова.

Крыніца: Віцебскі кур'ер