Субота, 20 Жнівень 2022

Чырвоны Крыж апекуе бежанцаў з Украіны і незаконна збірае асабістыя дадзеныя

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У Дзень Чырвонага Крыжа стала вядома, што ў Беларусі, пры падтрымцы міжнародных гуманітарных інстытуцый, рэалізуецца шэраг праектаў па аказанні дапамогі бежанцам з Украіны. У гэтых праектах удзельнічаюць работнікі і валанцёры Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. 

Сапраўды, пры падтрымцы дзяржаўных органаў улады і пра дзяржаўных грамадскіх аб'яднанняў Віцебская арганізацыя БТЧК спрабуе аказваць якасную гуманітарную дапамогу грамадзянам Украіны. 

З лютага 2022 года ім было выдадзена амаль 2,8 тыс. прадуктовых і больш як 1 тыс. гігіенічных набораў, а таксама адзенне, пасцельная бялізна, прадметы побыту, дзіцячыя прадукты харчавання, падгузнікі, ложачкі і каляскі. 

Нядаўна, кіраўніцтва мясцовага аддзялення БТЧК праінфармавала грамадскасць аб тым, што ваўчарная грашовая дапамога, прадастаўленая Упраўленнем Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па справах уцекачоў, была размеркавана сярод 85 украінцамі на агульную суму больш за Br35 тыс., г. зн. было выдадзена па 160 долараў кожнаму.

Пры падтрымцы ЮНІСЕФ у Віцебскай вобласці рэалізуецца праект па аздараўленні дзяцей, якія беглі ад вайны з Украіны. У рамках гэтага праекта ў дзіцячым аздараўленчым лагеры "Ліпкі", які размешчаны ў Мазалаўскім сельсавеце Віцебскага раёна, праходзяць рэабілітацыю 6 дзяцей з сем'яў украінскіх бежанцаў. 

З лютага супрацоўнікамі абласной арганізацыі БТЧК незаконна вядзе збор персанальных звестак грамадзян Украіны. Супрацьпраўная дзейнасць маскіруецца за анкетаваннем бежанцаў і ўжо сабраны звесткі пра 270 украінцаў, якія знайшлі прытулак на тэрыторыі Віцебскай вобласці. 

Кірыл Рогаў