Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 25 Кастрычнік 2021

У Віцебску непрышчэпленыя БРСМаўцы агітуюць за вакцынацыю ад COVID-19

Ацаніць гэты матэрыял
(3 галасоў)

З другой паловы кастрычніка ў Віцебску пачаў працаваць «COVID-патруль», у межах якога валанцёры БРСМ публічна нагадваюць жыхарам гораду аб важных мерах прафілактыкі каранавірусной інфекцыі. Але, па прызнанні ўдзельнікаў акцыі, сярод іх практычна адсутнічаюць прышчэпленыя ад гэтай хваробы.

19 кастрычніка а 17-й гадзіне ў гандлёвых цэнтрах «Трыа» і «Марка-Сіці» можна было ўбачыць добраахвотнікаў, якія спрабавалі распавесці наведнікам аб мерах барацьбы з COVID-19. Для большай пераканаўчасці БРСМаўцы раздавалі друкаваныя брашуры і памяткі.

Валанцёры руху «Добрае сэрца» пераконвалі пакупнікоў аб захаванні масачнага рэжыму і важнасці своечасова прайсці вакцынацыю. Для гэтага маладыя людзі былі падрыхтаваныя, яны прайшлі навучанне і інструктаж.

Таксама валанцёры штотыдзень па вечарах, з аўторка па чацвер, дяжураць у прышчэпачных пунктах у гандлёвых цэнтрах «Трыо» і «Марка-Сіці».

У гутарцы ж антыкавідныя актывісты з БРСМ прызналіся, што самі яны не прайшлі вакцынацыі і не ўпэўненыя, што яна ім патрэбная.

Віталь Кажух