Пятніца, 09 Чэрвень 2023

У Наваполацку напярэдадні святкавання юбілею горада затрымалі музыкаў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Гэтымі днямі Наваполацк адзначае сваё 65-годдзе, у праграме анансаваны канцэрты мясцовых выканаўцаў. Напярэдадні, 6-га чэрвеня, адбыліся затрыманні вядомых у горадзе музыкантаў — вакаліста Detroit Hills Аляксея Запасніка і басіста BTTF Арцёма Новікава. У чым звінавацілі абодвух, пакуль не вядома.

Абодва музыкі – працаўнікі ААТ «Нафтан». Заводская шматтыражка «Веснік «Нафтана» не аднойчы распавядала пра іх захапленне музыкай.  У музычных колах Арцёма Новікава ведаюць яшчэ і як уладальніка вінтажнай бас-гітары, якую на замову прывезлі з ЗША, прычым гэты інструмент лічыцца найлепшай бас-гістарай у Наваполацку.

Абодва наваполацкія гурты маюць сваіх прыхільнікаў у асяродку мясцовых жыхароў, затрыманне  музыкаў шырока абмяркоўваецца ў родным горадзе.

Міхась Хмара