Нядзеля, 28 Май 2023

Пастара з Новалукомля суд паўторна арыштаваў на 15 сутак

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Чашніцкага раёна Ірына Кручыніна 12 траўня разгледзела адміністрацыйную справу ў дачыненні да пастара евангельскай царквы г. Новалукомль Аляксандра Зарэцкага. І за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках, пакарала яго арыштам на 15 сутак. Раней, 21 красавіка, тая ж суддзя арыштавала пастара на той жа тэрмін па ч.2 арт. 19.11 (Распаўсюджванне, інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці) КаАП.

Падчас судовага разбіральніцтва суддзя Кручыніна ўстанавіла, што на асабістай старонцы сацыяльнай сеткі Фэйсбук у адкрытым доступе Зарэцкі размясціў і захоўваў фатаграфію сябе з дзіцем на фоне БЧБ-сцяга, якія суправаджаліся графічнымі выявамі лагатыпа TUT.BY, а таксама публікацыю з інтэрнэт-супольнасці «Радыё Свабода», з выявай паходні аранжавага колеру. Усе гэтыя СМІ, уключаных у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У дзеянні пастара суддзя ўбачыла пагрозу для грамадскай бяспекі. Пры гэтым Кручыніна хоць і прызнала наяўнасць змякчальных абставін у справе ў выглядзе прызнання Зарэцкім віны і наяўнасць у яго на ўтрыманні траіх малалетніх дзяцей, тым не менш вынесла максімальнае па артыкуле пакаранне ў выглядзе арышту на 15 сутак і канфіскавала прыналежны пастару тэлефон.

Алена Уткіна