Пятніца, 02 Снежань 2022

Спецдакладчыкі ААН разгледзяць зварот з нагоды затрымання Валянціны Болбат

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

25 лістапада суддзя Зінаіда Балаболава Наваполацкага гарадскога суда арыштавала Валянціну Болбат на 10 сутак паводле арт. 19.11 (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую ​​дзейнасць) КаАП РБ. З нагоды рэпрэсіўнага рашэння суда, была складзена і накіравана скарга ў рамках Спецыяльных працэдур да Рады па правах чалавека на факту затрымання і арышту актывісткі апазіцыйнага руху “За Свабоду” Валянціны Болбат.

Ёсць інфармацыя пра тое, што працэдуру разгляду звароту распачала Рабочая група па адвольным затрыманням, Спецдакладчык па Беларусі, а таксама Спецдакладчыкі па свабодзе меркаванняў і іх выяўлення і па свабодзе мірных сходаў і асацыяцый.

Усё пачалася з таго, калі сілавікі, 22 лістапада, пачалі разгром руху “За Свабоду!” з правядзення вобшукаў у актывістаў гэтай апазіцыйнай грамадскай арганізацыі. Яны затрымалі больш за 30 з ліку кіраўнікоў і сяброў Руха, у тым ліку і жыхарка Верхнедзвінска Валянціна Болбат. Пасля фармальных следчых дзеянняў Валянціна была затрымана да суда.

Пасля вызвалення некаторых актывістаў, яны паведамілі распавялі аб тым, што следчыя цікавіліся кіраўнікамі арганізацыі і яе сябрах, якія з’ехалі з краіны.

Для даведкі.
Спецыяльныя працэдуры – гэта незалежныя эксперты ў галіне правоў чалавека, упаўнаважаныя інфармаваць і кансультаваць па пэўных пытаннях у галіне правоў чалавека альбо па сітуацыях з правамі чалавекка ў пэўных краінах. Сістэма Спецыяльных працэдур з'яўляецца цэнтральным элементам механізма ААН па правах чалавека і ахоплівае ўсе правы чалавека: грамадзянскія, культурныя, эканамічныя, палітычныя і сацыяльныя.

 Іван Чайка