Пятніца, 05 Жнівень 2022

На музычным фэсце ў Браславе жыхара Мінска затрымалі "за дэманстрацыю" татуіроўкі з "Пагоняй"

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

На фестывалі Viva Braslav 2 жніўня работнікамі міліцыі быў затрыманы жыхар беларускай сталіцы Міхаіл Тарлоўскі. Яго затрымалі "за дэманстрацыю экстрэмісцкай сімволікі". Галоўнае ўпраўленне па супрацьдзеянні экстрэмізму (Цэнтр "Э") лічыць Тарлоўскага анархістам.

Затрыманы, знаходзіўся на фестывалі без майкі, таму былі бачныя яго татуіроўкі, сімвал анархізму - літара "А" ў крузе (літары "О"), герб "Пагоня" і сцяг "БЧБ". 

У мясцовым райаддзеле міліцыі на Тарлоўскага быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйнай адказнасці. 

У адпаведнасці з санкцыяй указанага артыкула на фізічную асобу могуць накладацца: штраф у памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь, грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт да 15 сутак, пры гэтым з абавязковай канфіскацыяй прадмета гэтага адміністрацыйнага правапарушэння.

Іван Чайка