Серада, 20 Ліпень 2022

Віцебшчына лідзіруе па колькасці ксяндзоў адміністратыўна затрыманых па палітычных артыкулах

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Ад восені 2020 года ў Віцебскай вобласці па палітычных матывах былі падвергнуты адміністрацыйнаму пераследу пяць служыцеляў беларускай каталіцкай царквы.  Усім ім было інкрымінавана правапарушэнне, прадугледжанае частка 1 артыкула 24.23 КаАП - парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

Так, ксёнз Вячаслаў Барок, з Расонаў адбыў адміністратыўны арышт цягам 10 сутак.

Да разгляду справы ў судзе езуіт а. Віктар Жук і грэка-каталік) а. Аляксей Варанко, абодва з Віцебска былі ў зняволенні   1 суткі, а ксёнз з Лынтупаў Аляксандр Баран, Лынтупы быў пакараны арыштам на 8 сутак.

17 ліпеня за рэпост у сацсетках, да 15 сутак арышту быў прыгавораны сальватарыянец віцебскі ксёндз Андрэй Вашчук.

Алег Кунін