Пятніца, 15 Ліпень 2022

У Полацку міліцыя затрымала прафсаюзнага лідэра Мікалая Шараха

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Яго затрымалі пасля вяртання з Мінска, дзе Вярхоўны суд разглядаў справу аб ліквідацыі Свабоднага профсаюза Беларускага. З вялікай верагоднасццю прафсаюз быў закрыты. Але затрыманаму кіраўніку арганізацыі паведамілі, што судовае рашэнне яму вышлюць на электронную пошту.

У адносінах да Шараха распачаты адміністратыўны працэс.  Ёсць інфармацыя, што 15 ліпеня адміністрацыйная справа Шараха будзе разгледжана ў судзе Суд Полацкага раёна і горада Полацка.

5 траўня СПБ быў прыняты ў сябры Еўрапейскай федэрацыі прафсаюзаў грамадскага абслугоўвання The European Federation of Public Service Unions (EPSU), а 5 ліпеня беларускі прафсаюз стаў чальцом глабальнай федэрацыі грамадскіх паслуг Public Services International (PSI).

Іван Чайка