Серада, 27 Лістапад 2019

Алену Шабуню и Зьмітра Лупача будуць судзіць за сюжэт пра адмову галасаваць на выбарах

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)
Журналісты Алена Шубуня і Зьміцер Лупач. Фота: baj.by Журналісты Алена Шубуня і Зьміцер Лупач. Фота: baj.by

Вяскоўцы напісалі заявы, што не будуць удзельнічаць у сёлетніх парлямэнцкіх выбарах, бо кіраўніцтва вобласьці і раёну не рэагуе на даўнюю транспартную праблему. «Белсат» зьняў пра гэта сюжэт. А журналістаў за гэты сюжэт будуць судзіць, паведамляе «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Жыхары вёскі Шэвіна ня могуць наўпрост трапіць у суседнія Малыя Лётцы, дзе ёсьць крама, пошта, аптэка ды іншыя аб’екты сацыяльнага прызначэньня. Больш за тры кілямэтры ім даводзіцца абыходзіць па лясных сьцежках, бо дарога, якой яны карысталіся, трапіла за плот санаторыя «Лётцы».

Пра гэта пісала і «Віцебская вясна». 

За сюжэт, у якім быў акцэнт на тэме выбараў, райаддзел міліцыі Віцебскага раёну распачаў адміністрацыйныя справы паводле артыкула 22.9 КаАП (парушэньне заканадаўства аб СМІ) супраць Алены Шабуні і Зьмітра Лупача.

Судовы працэс мае адбыцца 12 сьнежня.

Міліцыянты так сьпяшаліся перадаць справы ў суд, што нават не апыталі Алену Шабуню: яна цяпер знаходзіцца ў ад’езьдзе і прапанавала, каб яе апыталі ў пастарунку пасьля 3 сьнежня.

Абодвух журналістаў ужо неаднаразова штрафавалі за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат». Толькі сёлета для Зьмітра Лупача гэта будзе чацьвёрты судовы працэс, а для Алены Шабуні – другі.