Віцебская абласная грамадская наглядальная камісія пры галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама 14 лістапада наведала папраўчую калонію №13 упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці. Гэтая калонія “знакамітая” тым, што ў яе сценах адбываюць пакаранне толькі два палітвязні: апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч і “рэйкавы партызан” Віталь Мельнік. З імі "грамадскія інспектары" сустрэцца не пажадалі.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне на сваім сайце апублікавала чарговыя паказчыкі за дзевяць месяцаў бягучага года. З якіх вынікае, што прамысловая вытворчасць вырасла, а сельскагаспадарчая прыкметна ўпала.

Ягор Маціенка, зарэгістраваны ў садаводчым таварыстве «Аўтамабіліст», быў асуджаны 2 лістапада: суддзя суду горада Оршы і Аршанскага раёну Юлія Вяршыніна прызнала яго вінаватым паводле ч.2 арт.19.11 КаАП РБ (Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзеянасць». Суд вырашыў канфіскаваць у жыхара Аршаншчыны і мабільны тэлефон – як сродак здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння.

Як паведамляе сайт braslav-star.by, у Браслаўскім раёне зараз распрацавана 36 перспектыўных, на думку ўладаў, інвестыцыйных прапаноў. У іх ліку 21 - у сферы турызму, 13 - вытворчасці і 2 - у іншых. Ёсць сярод прапанаваных ініцыятыў і асаблівая - тая, што мае на ўвазе арганізацыю вытворчасці на свабодных плошчах.

З гэтай ідэі мясцовая газета вырашыла зрабіць інтрыгу: напісала, што рэдакцыі ўдалося здабыць фотаздымкі праекта і запыталася ў чытачоў, як яны ставяцца да таго, што новую Дошку гонару ўсталююць на цэнтральнай плошчы.

Чыноўнікі Глыбокага, якія ўваходзяць у так званую каардынацыйную раду грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Глыбоччыны, зладзілі круглы стол, каб абмеркаваць падрыхтоўку да выбарчай кампаніі, якая хутка мае адбыцца.

 Суддзя суда Аршанскага раёна Юлія Вяршыніна 9 лістапада за падпіску ў сацыяльнай сетцы на "экстрэмісцкія" інфармацыйныя рэсурсы пастанавіла арыштаваць на 15 сутак прыёмшчыка цягнікоў ст. Орша Ігара Туранскага.

Рашэннем Віцебскага абласнога суда 24 кастрычніка падверглася прымусовай ліквідацыі Міжнароднае грамадскае аб'яднанне рэабілітацыі падлеткаў, інвалідаў і пажылых людзей "Алмаз". Ініцыятарам такога рашэньня стала кіраўніцтва беларускага Міністэрства юстыцыі. 

У беларускіх дзяржСМІ шырока асвятлялася дзейнасць Аляксея Талая і ягонага фонду па арганізацыі паездак у Беларусь для «дзяцей Данбаса». Але аказалася, што ў часе вайны ва Ўкраіне ён «правёў больш за сотню матывацыйных сустрэчаў і трэнінгаў у расейскіх вайсковых частках і цэнтрах рэабілітацыі», паведамляе АНТ. Ордэн уручаны Аляксею Талаю "за заслугі ва ўмацаванні дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі, плённую дзейнасць па збліжэнні і ўзаемаўзбагачэнні культур нацый і народнасцяў". Указ аб узнагароджанні падпісаў Уладзімір Пуцін.

Суддзя суда Кастрычніцкага раёна Віцебска Уладзімір Царыкаў 2 лістапада за распаўсюд “экстрэмісцкіх” публікацый у сацыяльнай сетцы паўторна арыштаваў на 15 сутак «Чалавек года Віцебшчыны — 2014», загадчыца аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі абласной бальніцы Аляксандра Ганчарова. Суддзя суда Віцебскага абласнога суда Святлана Іванова 10 лістапада разгледзела скаргу доктара ў апеляцыйным парадку пакінула яе без задавальнення, а пастанову суда першай інстанцыі без змены.