4 верасьня старшы сьледчы трэцяга сьледчага аддзяленьня Віцебскага гарадзкога аддзелу Сьледчага камітэту Хрысьціна Казімірская выклікала па тэлефоне лекара-псыхіятра Ігара Пастнова на допыт у межах крымінальнай справы, распачатай паводле часткі 1 артыкулу 400 КК – «заведама фальшывы данос аб зьдзяйсьненьні злачынства». З габінэту сьледчага лекара-псыхіятра прымусова адправілі ў «Навінкі» для праходжаньня стацыянарнай псыхіятрычнай экспэртызы.

У Полацку чакаюць дэлегацыі пісьменьнікаў, выдаўцоў, дзеячаў культуры з 12 краінаў. У аргкамітэт сьвята ўвайшлі чыноўнікі і старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец. А намесьнік старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Усевалад Сьцебурака расказаў, што афіцыйнага запрашэньня на сьвята іхны альтэрнатыўны саюз не атрымліваў.

Гэтым разам здарэньне адбылося ў Пастаўскім раёне. 26 жніўня ўвечары недалёка ад мяжы зь Летувой былі затрыманыя 8 грамадзянаў Віетнаму, а таксама кіроўца-беларус, які іх перавозіў мікрааўтобусам Фольксваген.

Хлопцы, якія абвінавацілі віцебскі АМАП у зьбіцьці, атрымалі штрафы ад 5 да 15 базавых велічынь. Такое рашэньне вынес 24 жніўня суд Першамайскага раёну абласнога цэнтру. Працэс па гэтай адміністратыўнай справе пад старшынствам судзьдзі Натальлі Караблінай ішоў зь перапынкамі з 8 жніўня, піша Tut.by.

23 жніўня прадстаўнікі Рэспубліканскага дасьледча-асьветніцкага грамадзкага аб'яднаньня «Гавары праўду» сустрэліся са старшынём Віцебскага гарвыканкаму Віктарам Нікалайкіым, а потым у той самы дзень правялі ўстаноўчы сход Віцебскага абласнога аддзяленьня арганізацыі.

Пэтыцыя створаная ад імя Ганны Палын, жыхаркі Менску. У ёй патрабуецца вызваліць з-пад варты і апраўдаць 31-гадовую Вольгу, ураджэнку Віцебску, якую 30 жніўня будуць судзіць паводле часткі 1 артыкулу 144 Крымінальнага кодэксу РБ (прычыненьне сьмерці па неасьцярожнасьці).

Работнік Наваполацкага парку культуры і адпачынку, які зваліўся зь вялікай вышыні падчас дэмантажу шатра цырку, ад атрыманых траўмаў памёр у шпіталі.

26 жніўня ў самым цэнтры гораду (праспэкт Фрунзэ, 8) адчыніла свае дзьверы крама сувэнірнай прадукцыі ў нацыянальным стылі «Вітаўт». Самі заснавальнікі пазыцыянуюць сваю ўстанову як «краму тваёй краіны». Пра што і напісана ў выглядзе слогану на сьцяне на самым ўваходзе.

Паводле памежнікаў, канал па незаконнай перапраўцы грамадзян Афганістану ў Эўропу празь Беларусь існаваў зь ліпеня бягучага году. Супольную апэрацыю па ліквідацыі каналу праводзілі супрацоўнікі органаў унутраных справаў і памежнага ведамства.