12 лістапада сябры грамадзянскай ініцыятывы «Хайсы» і неабыякавыя да мінуўшчыны грамадзяне, якія ствараюць народны мэмарыял памяці рэпрэсаваных, абазначылі ўскраек расстрэльнага лесу чатырохмэтровым мэталёвым крыжам з надпісам «Ахвярам сталінскага тэрору 1937-1940».

Гэтак званыя глеевыя ставы, у якіх адстойваюцца сьцёкавыя адкіды, разьмяшчаюцца пад Віцебскам з 1968 году і займаюць каля 48 гектараў. Але толькі сёлета было вырашана наладзіць перапрацоўку адстою ў кампост. Справа неабходная і карысная, цьвердзяць замоўцы праекту. Але агульную мову з жыхарамі сумежнай Дабрэйкі знайсьці ня могуць. Альбо – ня ўмеюць.

Суд Чыгуначнага раёну Віцебску 14 лістапада абвясьціў вырак паводле крымінальнай справы «бацюшкі-сутэнёра» – 39-гадовага сьвятара Мікалая Кірэева ​​зь Ленінградскай вобласьці (Расея), якога затрымалі ў кампаніі жанчын лёгкіх паводзінаў на вакзале ў беларускім горадзе. Яму прызначылі пакараньне ў выглядзе 5 гадоў 6 месяцаў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.

Цэлыя чатыры месяцы прамінулі з моманту абвяшчэньня прысуду грамадзяніну Вялікай Брытаніі Алану Полу Сьміту, аж пакуль Віцебскі абласны суд нарэшце не разгледзеў яго справу ў апэляцыйным парадку. У выніку рашэньне суду Глыбоцкага раёну пра пакараньне англічаніна двума гадамі зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму пакінутае бязь зьменаў, і вырак цяпер набыў законную моц.

У суботу 11 лістапада ў Віцебску адбылася сустрэча беларускіх праваабаронцаў, падчас якой актывісты падзяліліся думкамі наконт цяперашняга становішча з правамі чалавека ў краіне і абмеркавалі вынікі чацьвертага праваабарончага форуму.

Абяцаньне дасьледаваць мясцовасьць ва ўрочышчы Кабыляцкая гара – афіцыйна прызнаным месцы расстрэлаў – ёсьць у пісьмовым адказе мясцовым актывістам, якія выказалі пратэст супраць будаўніцтва дарогі «на трупах».

Нядзеля, 12 Лістапад 2017

У Воршы вырасла беспрацоўе

Сытуацыя на рынку працы ў Воршы з часу вясновых пратэстаў пагоршылася. У горадзе стала больш беспрацоўных, чымся было на пачатку 2017 году. Пра гэта заявіў старшыня аршанскай арганізацыі прафсаюзу РЭП Аляксандар Булаўка.

Вуліца Камарова зусім невялікая, на ёй усяго каля 20-ці дамоў. Палова дарогі ўяўляе сабою даволі круты ўхіл. Штогод дарогу пасыпаюць жвірам, дажджавая вада змывае жвіровае пакрыцьцё, і на ім утвараюцца вялікія вымоіны, небясьпечныя для аўтатранспарту. Апошнія дні ідуць зацяжныя восеньскія дажджы.

Некалькі разоў на дзень жыхары віцебскага мікрараёну ДСК вымушаныя пераадольваць своеасаблівую паласу перашкод, якую ўяўляе сабой ходнік на скрыжаваньні вуліц Горкага і Сацыялістычнай. Вузкі, няроўны, пабіты калдобінамі. Перад самым аўтобусным прыпынкам упінаецца ў слуп. Трэба сыходзіць на праезную частку…

35 базавых велічынь прысудзіў судзьдзя Глыбоцкага райсуду Андрэй Тарасевіч незалежнаму журналісту з Глыбокага Зьмітру Лупачу. Зьмітра судзілі ў новым будынку Глыбоцкага суду, які адкрылі некалькі дзён таму.