У Віцебскім абласным судзе 12 сьнежня вынесенае вызначэньне, згодна зь якім рабочым заводу ААТ «Полацак-Шкловалакно» адмоўлена ў разглядзе ў Вярхоўным судзе законнасьці іх страйку. Прычынай адмовы, на думку суду, сталі прапушчаныя тэрміны абскарджаньня рашэньня Віцебскага абласнога суду і нявыплата судовай пошліны.

Вядомы віцебскі паэт і перакладчык Уладзімер Папковіч прэзэнтаваў у “Эўрапейскім клюбе” сваю новую кнігу вершаў “На шляху лёсу”. Сустрэча з пісьменьнікам вылілася ў шчырую размову пра лёсы людзей, уплеценыя ў лёс Айчыны. Гаворка вялася пра мову, кнігі, каханьне і… страх.

10 сьнежня, у 69-ю гадавіну прыняцьця Генэральнай асамблеяй ААН Сусьветнай дэклярацыі правоў чалавека, у Віцебску распачаўся двухдзённы сэмінар, прысьвечаны  бясьпецы журналістаў. Удзельнікі сэмінару – прадстаўнікі ня толькі абласнога цэнтру, але і Аршаншчыны, Полацку, Гарадка – у такі дзень не маглі не закрануць тэму парушэньня правоў чалавека на Беларусі.

У Вераб’ёвым лесе пад Хайсамі (Віцебскі раён) 9 сьнежня былі асьвечаныя крыжы, усталяваныя ў памяць бязьвінных ахвяраў, расстраляных на гэтым месцы ў 1937-1941 гадах катамі НКВД. Крыжы асьвяціў пробашч віцебскай парафіі сьвятога Антонія ксёндз Вячаслаў Барок.

7 сьнежня кіраўніца аддзелу ЖКГ Віцебскага раёну Кацярына Воінава склала пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні грамадзянінам Янам Дзяржаўцавым. Паводле пратаколу, актывіст парушыў правілы пахаваньня чалавечых парэшткаў, бо зьдзейсьніў пахаваньне ў месцы, не прызначаным для гэтага. Цяпер яго чакае суд.

Аднаго з нашых чытачоў, як ён мяркуе, падманулі ў аптэцы, прадаўшы няпоўную шклянку абляпіхавага алею. Дамовіцца з аптэкарамі аб замене тавару не атрымалася. Тады віцяблянін пачаў шукаць у горадзе прадстаўнікоў таварыства абароны правоў спажыўцоў. І не знайшоў. Паспрабавалі высьветліць, куды ж зьвяртацца звычайнаму пакупніку ў такіх выпадках?

Да блогера і грамадзкага актывіста з Параф’янава Докшыцкага раёну Кастуся Шыталя 7 сьнежня наведалася міліцыя. Капітан міліцыі з Докшыцкага РАУС зьбіраў зьвесткі наконт незалежнага журналіста з Глыбокага Зьмітра Лупача.

Грамадзкія актывісты зь вёскі Суйкава Віцебскага раёну сустрэліся з начальнікам упраўленьня ЖКГ аблвыканкаму Юрыем Дзядзёлам і намесьнікам старшыні Віцебскага райвыканкаму па будаўніцтве Аляксеем Героевым. Сустрэча адбывалася 4 сьнежня ў аблвыканкаме. Размова ішла пра пэрспэктыву завяршэньня будаўніцтва водаправоду ў вёсцы.

Сюды варта было б прыводзіць экскурсіі. Школьнікаў, студэнтаў, пэнсіянэраў – усіх. Каб нагадаць, на чым трымаецца наша чысьцюткая, рафінаваная і вельмі грэблівая ў век аднаразовых сурвэтак чалавечая цывілізацыя. Каб узгадалі, што такое горад, жыцьцё і людзі. І няма чаго заціскаць нос. Бо сваё лайно – ня пахне…

На чарговым паседжаньні Віцебскай гарадзкой выбарчай камісіі па выбарах гарадзкога Савету дэпутатаў, якое адбылося 5 сьнежня, было разгледжанае пытаньне рэгістрацыі ініцыятыўных групаў. Вынікам паседжаньня стала рэгістрацыя дзьвюх групаў грамадзян, якія маюць намер праз збор подпісаў зарэгістраваць свайго лідэра для яго ўдзелу ў выбарчай кампаніі ў якасьці кандыдата ў дэпутаты гарадзкога прадстаўнічага органа ўлады.