Памятную шыльду ў гонар знакамітых выпускнікоў – Рыгора Барадуліна, Еўдакіі Лось і Генадзя Гарбука – адкрылі ў Вушацкай сярэдняй школе. Дошку ўсталявалі напярэдадні афіцыйнага сьвяткаваньня 95-годзьдзя Вушацкага раёну, якое адбылося ў райцэнтры на мінулых выходных.

Апублікавана ў Культурныя правы

У Віцебску 5 жніўня ля памятнага знаку вайскоўцам, якія загінулі ў мірны час пры выкананьні службовага абавязку, прайшла імпрэза, прымеркаваная да Дня памяці салдат. Памяць загінулых ушанавалі малітвай і збройным салютам. Бацькі жаўнераў выказваюць шмат прэтэнзіяў на адрас дзяржавы.

Апублікавана ў Рознае

У Браславе напярэдадні Дня Перамогі адкрылі адноўлены мэмарыял воінам-вызваліцелям. Цяпер да яго вядзе трыюмфальная арка, якую вянчае выява ордэну Айчыннай вайны. Паводле першапачатковага праекту, на бакавых брамках меліся быць яшчэ зоркі з георгіеўскімі стужкамі на шчыце, але на ўзведзенай арцы іх няма.

Апублікавана ў Рознае

У 1993 годзе віцебскія ўлады паабяцалі ўшанаваць памяць закатаваных вязьняў Віцебскага гета. Напамінам пра няспраўджанае абяцаньне дагэтуль застаецца сымбалічны камень каля былога раённага Дому культуры. А практычна гатовы памятны знак так і ляжаў бы на складзе, каб пра яго не нагадаў аўтар — скульптар Іван Казак.

Апублікавана ў Культурныя правы

У Вераб’ёвым лесе пад Хайсамі (Віцебскі раён) 9 сьнежня былі асьвечаныя крыжы, усталяваныя ў памяць бязьвінных ахвяраў, расстраляных на гэтым месцы ў 1937-1941 гадах катамі НКВД. Крыжы асьвяціў пробашч віцебскай парафіі сьвятога Антонія ксёндз Вячаслаў Барок.

Грамадзкія актывісты Полацку пачалі збор грошай на выраб і ўсталяваньне драўлянага крыжа ў мэмарыяле Курапаты пад Менскам, дзе ляжаць расстраляныя беларускія ахвяры сталінскага тэрору. Ініцыятыва была агучаная полацкімі актывістамі 8 верасьня на сьвяткаваньні Дня беларускага славы. Збор сродкаў ідзе як гатоўкай, так і пералікам на рахунак Свабоднага прафсаюзу рабочых заводу «Шкловалакно».