«Аршанская газета» распавяла пра «новую практыку ў выхаваўчай рабоце», якую прымяніла мясцовая крымінальна-выканаўчая інспекцыя. У гэтай установе бяруць на адмысловы ўлік тых, хто вызваліўся пасля адбыцця пакарання за крымінальныя злачынствы. Інспектары сочаць, каб былыя зняволеныя ўладкоўваліся на працу і не парушалі грамадскі парадак. Тых, хто яшчэ не працаўладкаваны, супрацоўнікі КВІ і заклікалі «на добраахвотнай аснове» узяць удзел у расчыстцы снегу каля аршанскага этнаграфічнага музея.

Апублікавана ў Дзяржава

Кадры затрымання 32-гадовага менеджара УП «Полацксантэхэлектрасбыт» размясціў у чарговым саматужным відэароліку віцебскі тэлеграм-канал «Северная столица». Тэлеграм-канал спецыялізуецца на выпуску міліцэйскіх «агітак» і відэароліках з выкарыстаннем так званых пакаяльных відэа, якія трапляюць да «рэжысёраў» непасрэдна ад віцебскіх міліцыянтаў. Відэазапісы, на якіх знаёмыя пазналі Іллю Матэвушава, суправаджаюцца яшчэ і вербальнымі абразамі: затрыманага называюць «паразитом, не меющим ни ума, ни совести, способным на подлые поступки, предательство и низменнось». Пры гэтым допіс утрымлівае вялікую колькасць памылак, што даўно ўжо стала «фірмовым стылем» тэлеграм-канала «Северная столица» і сведчыць пра вельмі невысокі ўзровень адукацыі і культуры аўтараў.

Апублікавана ў Суд

Супраць Ігара Парункевіча распачатая крымінальная справа па трох артыкулах КК — аб распальванні варожасці, абразе Лукашэнкі і гвалце або пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да міліцыянта (артыкулы 130, 368 і 364 Крымінальнага Кодэкса). Праз свой Тэлекграм-канал «Специальное производство. Официально» следчы камітэт прапануе Парункевічу з'явіцца ў мінскае абласное ўпраўленне свайго ведамства. Але малады чалавек даўно пакінуў Беларусь, зразумеўшы, што яму не даруюць дапамогу фонду салідарнасці By_Help. Якраз таму супраць яго і распачатая «спецыяльная вытворчасць», калі чалавека прыцягваюць да судовай адказнасці завочна – без асабістай прысутнасці на працэсе.

Апублікавана ў Палітвязьні

Судья суду Расонскага раёна Алена Ялавая 16 студзеня прысудзіла былому начальніку Наваполацкага ГАУС Уладзіміру Дуброўскаму 2,5 года «хіміі». Ён абвінавачваўся ў супраціве супрацоўніку міліцыі, спалучаным з ужываннем гвалту па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса.

Апублікавана ў Суд

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка 29 студзеня прызнаў вінаватым Дзмітрыя Палякова ў абразе прадстаўнікоў ўлады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў, і на падставе арт.369 КК прызначыў мужчыну пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін у 1,5 года з адбываннем пакарання ў папраўчым калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 4000 рублёў. Акрамя таго, Зміцер павінен выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды на карысць траіх пацярпелых міліцыянтаў на агульную суму 5500 рублёў.

Апублікавана ў Суд

Віцебскага актывіста і культурнага мэнэджара Булаўскага 26 траўня 2023 года суд пакараў двумя гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле арт. 342-2 КК (Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). У чэрвені, таго ж года, улады ўнеслі палітвязня ў "спіс экстрэмістаў". Зараз ён адбывае крымінальны прысуд ў бабруйскай калёніі №2.

Апублікавана ў Палітвязьні

На Тэлеграм-канале “Северная столица” апошнім часам пачалі з’яўляцца агітацыйная відэаролікі з заклікамі пакаяцца за данаты “экстрэмісцкім арганізацыям”, у якіх фігуруюць асобы са схаванымі тварамі. Пад відэазапіс гэтыя людзі каюцца ў зробленым і расказваюць, што “добраахвотна”, “каб загладзіць сваю віну”, пералічваюць грошы віцебскаму дзіцячаму дому. Стваральнікі відэаролікаў сцвярджаюць, што добраахвотная яўка да сілавікоў у сукупнасці з пакаяльным відэа і пералічваннем сродкаў “ у якасці прабачэння” гарантуюць грамадзянам “свабоду і чыстае сумленне”. Што тут не так?

Апублікавана ў Дзяржава

Былога «афганца» Уладзіміра Лісіцу асудзіў суддзя Лёзненскага раёна Аляксей Лапушанскі, судовы працэс распачаўся 19 снежня мінулага года. Паводле судовага выраку, спадар Лісіца мае адбыць тры гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама сплаціць 7 400 рублёў штрафу і  кампенсацыю маральнай школы двум пазоўнікам – Генеральнаму  пракурору Рэспублікі Беларусь А. Шведу і дэпутату Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў І. Мядзведскаму – па 3 000 рублёў кожнаму.

Апублікавана ў Суд

Суддя суду Віцебскага раёна Міхаіл Зубеня 6 снежня за абразу прадстаўніка ўлады пазбавіў волі на адзін год і шэсць месяцаў 38-гадовага Сяргея Зайцава. Акрамя таго Зайцаў павінен выплаціць штраф у даход дзяржавы ў памеры 3700 рублёў.

Апублікавана ў Суд

Міжнародная юрыдычная група лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, палітзняволенага праваабаронцы  Алеся Бяляцкага падала петыцыю ў Працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях. 3 сакавіка 2023 году Бяляцкага пакаралі 10 гадамі пазбаўлення волі. З моманту арышту ў ліпені 2021 году Бяляцкі мае вельмі абмежаваныя зносіны са сваёй сямʼёй, адвакатам і навакольным светам.

Апублікавана ў Палітвязьні