Суддзя суда Кастрычніцкага раёна Віцебска Аліса Догіль 14 снежня 2023 года адмовілася задаволіць грамадзянскі пазоў прадпрымальніка Льва Гоза ў дачыненні да работніка міліцыі Арцёма Янкоўскага аб кампенсацыі ім маральнай шкоды за антысеміцкія выказванні «сілавіка». Пацярпелы, за прычыненне наўмыснага знявагі гонару і годнасці, выяўленага ў непрыстойнай форме, прасіў суд спагнаць з крыўдзіцеля 10 тысяч рублёў.

Апублікавана ў Суд

Віцебскі палітык Аляксандар Кірылаў абураецца тым, што адбываецца ў Чыгуначнай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Ён сьцьвярджае, што старшыня гэтай арганізацыі Ірына Канаплёва распальвае міжнацыянальную варожасьць. Паводле слоў палітыка, Канаплёва ня раз адмаўляла грамадзянам у атрыманьні дапамогі на падставе іх нацыянальнай прыналежнасьці.