Беларус быў затрыманы 28 траўня па абвінавачваннях у абразе Лукашэнкі і распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варожасці. Прычынай абвінавачання сталі некалькі каментароў у сацыяльных сетках. З Беларусі ўжо паступіла патрабаванне аб выдачы Андрэя. Ён прабудзе ў СІЗА да 27 лістапада.

Апублікавана ў Суд

4 ліпеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска вынесены прысуд 35-гадовага Віктару Власенку. Яго прызналі вінаватым па двух артыкулах — арт. 368 і арт. 369 Крымінальнага кодэкса, — а таксама паводле арт. 328 Крымінальнага кодэкса (пры вобшуку ў яго дома была знойдзеная марыхуана для ўжывання). Канчатковае пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму прызначанае шляхам частковага складання пакаранняў па трох артыкулах.

Апублікавана ў Суд


У судзе Полацкага раёну і гораду Полацку 28 чэрвеня вынесены яшчэ адзін прысуд жыхару пасёлка Фарынава Андрэю Патрэбку – цяпер за абразу прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). На момант суду ён ужо быў асуджаны да 3-х гадоў так званай «хатняй хіміі» за абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу). Цяпер суддзя Уладзімір Бясецкі прысудзіў Андрэю  Патрэбку 4 гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу.

Апублікавана ў Суд

Уначы з 16 на 17 лістапада 2020-га году хлопец напісаў каментар пад фотаздымкам камандзіра АМАП Менгарвыканкаму Дзмітрыя Балабы. Змест каментару быў расцэнены як абражальны, і 18 траўня ў судзе Наваполацку Данііл Раманаў быў асуджаны на паўтара года «хіміі» «за абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК).

Апублікавана ў Суд

31 мая ў судзе Аршанскага раёна і горада Оршы вынесены прысуд па крымінальнай справе Аляксандра Несцерава, які абвінавачваецца ў абразе прадстаўніка ўлады па артыкулу 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.  Суддзя Іна Кохава прызнала Несцярава вінаватым і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 2,5 гады з накіраваннем у папраўчаю ўстанову адкрытага тыпу.

Апублікавана ў Суд

28-гадовы Мікіта Палеонак  быў затырманы 16 студзеня ў Віцебску. За кратамі ён знаходзіцца амаль пяць месяцаў. Яго абвінавачваюць у абразе прэзідэнта (арт. 368 КК) і прадстаўнікоў улады (арт.369 КК). 27 студзеня праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала яго палітвязнем.

Апублікавана ў Палітвязьні

31 мая праваабаронцы прызналі палітычным зняволеным жыхара Аршанскага раёна Артёма Баброва з прычыны крымінальнага пераследу за рэалізацыю ім права на свабоду выказвання меркавання.

Апублікавана ў Палітвязьні

У судзе Аршанскага раёна 30 траўня вынесены прысуд мясцоваму жыхару Антону Баброву. Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта згодна з ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Антона затрымалі да суда 21 сакавіка і ўвесь час ён змясціўся ў Віцебскім абласным СІЗА №2.

Апублікавана ў Суд

28 траўня ў Санкт-Пецярбургу затрымалі беларуса Андрэя Рускіх, паведамляе dissidentby. Мужчына быў у фэдэральным вышуку за камэнтары ў сацсетках, паведамляецца на ягонай старонцы ў Інстаграм.

Апублікавана ў Затрыманьні

У судзе Полацка и Полацкага раёна 25 траўня пачаўся разгляд крымінальнай справы Дзмітрыя Седуна, якога абвінавачваюць па ч.1 арт. 368 (Абраза прэзідэнта) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Справу разглядае суддзя Віктар Баліка, дзяржабвінаваўца – Каралевіч.

Апублікавана ў Суд