Заяўку на акцыю, якая мусіць адбыцца 25 сакавіка, падалі ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску трое сябраў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ. Ян і Аляксандар Дзяржаўцавы ды Пятро Сарапеня пазначылі ў сваёй заяўцы меркаваную колькасьць удзельнікаў імпрэзы 50 чалавек. Мэта акцыі – адзначыць 99-ю гадавіну ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

Апублікавана ў Мірныя сходы

Месца пахаваньня савецкіх вайскоўцаў часоў Другой сусьветнай вайны сябрам партыі КХП БНФ Яну Дзяржаўцаву і Пятру Сарапеню паказала Секачова Людміла Сямёнаўна, жыхарка вёскі Казлы. Ва ўшанаваньне памяці пахаваных напрыканцы мінулага году партыйныя актывісты ўсталявалі драўляны крыж.

Апублікавана ў Акцыі

Актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў, Алег Емельянаў і Пётра Сарапеня падалі ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну Віцебску заяўку на правядзеньне 5 сакавіка пікету. Мэта меркаванай акцыі, як пазначана ў заяўцы, – «агітацыя выбаршчыкаў за актыўны байкот выбараў, якія арганізаваныя нелегітымным прарасейскім палітычным рэжымам».

Апублікавана ў Акцыі

Суд Першамайскага раёну Віцебску не задаволіў скаргу сябры партыі КХП БНФ Пётры Сарапені на рашэньне Першамайскай адміністрацыі аб забароне пікету за байкот выбараў. Скаргу разглядала намесьніца старшыні суду Вольга Ільлюшонак. На пачатку паседжаньня Сарапеня заявіў хадайніцтва, каб працэс вёўся на беларускай мове. Судзьдзя адмовіла. Маўляў, мовамі судовых паседжаньняў у нашай краіне зьяўляюцца дзьве – руская і беларуская.

 

Апублікавана ў Суд