Яго плануюць арганізаваць на расейскай тэрыторыі (у Себежскім раёне) паблізу ад «Курган Дружбы» – савецкага помніка на памежжы Беларусі, Расеі і Латвіі. З латвійскага боку частка мемарыялу была разбурана ў кастрычніку мінулага году, бо ўрад Латвіі выступае за знішчэнне помнікаў савецкай гісторыі. У Беларусі рашэнне суседняй краіны было названа «здрадай» подзвігу ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. І цяпер арганізацыя летніка мае на мэце «стварэнне ўмоваў дзеля супольнага вывучэння і захавання гістарычнай памяці, разумення роднасці, братэрства, адзінства народаў Беларусі і Расеі».

Апублікавана ў Акцыі

У рамках Дзён Віцебскай вобласці, ў Пскове праходзіць шэрах мерапрыемстваў, у тым ліку выстава "Інавацыйны патэнцыял Віцебскай вобласці". Усяго ж ў мерапрыемствах у Пскове прымае ўдзел больш за 200 прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый беларускага рэгіёна. Дні Пскоўскай вобласці ў Віцебску запланаваны на 2023 год. 

Апублікавана ў Дзяржава

Голдынг «Вялікалуцкі мясакамбінат» ( ВЛМК) мае намер увайсьці ў тройку лідэраў расейскага рынку па вытворчасьці сьвініны. Для гэтага кампанія рэалізуе ў Невельскім і Ўсьвяцкім раёнах Пскоўскай вобласьці, якія мяжуюць з Гарадоцкім раёнам, чатыры сьвінагадоўчыя комплексы на 450 тыс. галоў кожны. Адзін ужо працуе ў Невельскім раёне, там зьмяшчаецца 260 тыс. сьвіней, другі будуецца ва Ўсьвяцкім раёне.

Апублікавана ў Экалёгія