Лукашэнка 6 лютага падпісаў Указ №41 «Аб прызначэньні і звальненьні судзьдзяў». Згодна з указам, старшынём Віцебскага абласнога суду прызначаны Аляксандр Федзюкевіч, які да гэтага займаў пасаду намесьніка старшыні аблсуду і старшыняваў у судовай калегіі па грамадзянскіх справах.

Апублікавана ў Дзяржава

На Дзень Волі - 2018 Мікола Качурэц узьняў ля помніку Альгерду ў Віцебску бел-чырвона-белы сьцяг, быў затрыманы і аштрафаваны судом Кастрычніцкага раёну на 30 б.в. (23.4 КаАП і  23.34 КаАП). А 4 лютага 2019 году віцяблянін  атрымаў копію пастановы аб скасаваньні справы і касавы чэк – для вяртаньня грошаў, сплочаных за штраф.

Разгледзеўшы ў парадку нагляду скаргу віцебскага актывіста Міколы Качурца на рашэньне судзьдзі Ўладзімера Царыкава (суд Кастрычніцкага раёну Віцебску) ад 26 сакавіка 2018 году, старшыня абласнога суду Мікалай Хамічонак пастанавіў гэтае рашэньне скасаваць. Справа аб адміністрацыйным правапарушэньні ў дачыненьні да актывіста будзе накіраваная на новы разгляд.

Апублікавана ў Суд

«Дзеяньні вашы слушна кваліфікаваныя паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП... Падставаў да адмены, зьмены пастановаў ня маецца», – такую выснову зрабіў старшыня абласнога суду Мікалай Хамічонак, разгледзеўшы наглядную скаргу праваабаронцы Леаніда Сьвеціка, пакаранага 15-цю суткамі адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мерапрыемствах, што прайшлі ў Віцебску 25 і 26 сакавіка.

Апублікавана ў Праваабаронцы

Адказ за подпісам старшыні абласнога суду Мікалая Хамічонка атрымаў віцебскі “лекар-праўдаруб” Ігар Пастноў. Ён спрабаваў аспрэчыць рашэньне Кастрычніцкага раённага суду, які адхіліў ягоную скаргу на дзеяньні адміністрацыі Кастрычніцкага раёну, кіраўніцтва якой не дазволіла правесьці пікет супраць міліцэйскага гвалту.

Апублікавана ў Суд