Да такой высновы прыйшоў Камітэт ААН па правах чалавека, які апублікаваў 24 студзеня 2024 года свае меркаванні на скаргу № 3788/2020 палітвязня наваполацкай калоніі №1. На думку сябраў камітэта, беларускія ўлады адносна Бабарыкі зрабілі адвольнае затрыманне і арышт, а таксама ён быў абмежаваны ў арганізацыі сваёй абароны і яго своечасова не адвязлі да суддзі.

Апублікавана ў Палітвязьні

Беларускія ўлады ў лістападзе 2022 года выйшлі з працэдуры разгляду індывідуальных скаргаў, што з'яўляецца сур'ёзнай перашкодай для абароны правоў чалавека. Дэнансацыя набудзе моц 8 лютага 2023 года, а да гэтага часу беларускім грамадзянам яшчэ можна будзе падаваць індывідуальныя паведамленні аб парушэнні грамадзянскіх і палітычных правоў. 

Апублікавана ў КПЧ ААН

Камітэт 17 траўня разгледзеў зварот №2766/2016 праваабаронцы з Полацку Юрыя Бельскага. У сваім рашэнні Камітэт пацвердзіў пазіцыю актывіста аб тым, што беларускія ўлады парушылі яго свабоду публічна выказваць свае меркаванні і права праводзіць масавае мерапрыемства. Нажаль, Юры не дачакаўся гэтай падзеі, бо памёр 19 чэрвеня 2021 года.

Апублікавана ў КПЧ ААН

За апошнія дзесяць гадоў дзякуючы дапамозе праваабаронцаў крыху больш за 60 жыхароў Віцебскай вобласці скарысталіся канстытуцыйным правам і звярнуліся ў Камітэт ААН па правах чалавека з мэтай абароны сваіх правоў і свабод, бо імі былі вычарпаны ўсе існуючыя ўнутрыдзяржаўныя сродкі прававой абароны. Камітэт з'яўляўся адзінай міжнароднай інстанцыяй, праз якую можна было абараніць свае грамадзянскія і палітычныя правы ў рамках Факультатыўнага пратакола Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. У выпадку дэнансацыі віцябляне, як і ўсе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, будуць пазбаўлены практычнай магчымасці абараняцца ад самаўпраўнасці ўладаў на міжнародным узроўні.

Апублікавана ў КПЧ ААН

Камітэт разгледзеў зварот віцебскага палітычнага актывіста Андрэя Андрэева, зарэгістраваны ў 2016 годзе пад нумарам № 2863/2016 і вырашыў, што з боку дзяржавы, Рэспубліка Беларусь, мела месца парушэнне яго права на распаўсюд інфармацыі "левай" арыентацыі.

Апублікавана ў КПЧ ААН

Камітэт ААН па правах чалавека асуджае Рэспубліку Беларусь за прывядзенне ў выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да Віктара Паўлава, чыя справа ўсё яшчэ знаходзіцца на разглядзе Камітэта.

Апублікавана ў Сьмяротнае пакараньне

18 кастрычніка 2021 году Камітэт разгледзеў паведамленне № 2708/2015 атрыманае ад віцябляніна Пятра Берлінава, і прыйшоў да высновы, што беларуская дзяржава з'яўляецца парушальнікам ягонага права на асабістую недатыкальнасць, а таксама права на свабоднае выказванне свайго меркавання і на ўдзел у мірных сходах.

Апублікавана ў КПЧ ААН

Прадстаўнікі палітзняволенага экс-прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі, якога асудзілі да 14 гадоў калоніі, ад яго імя накіравалі ў Камітэт ААН па правах чалавека індывідуальнае паведамленне. У хуткім часе, паведамленне атрымае рэгістрацыйны нумар і Камітэт пачне ліставанне с дзяржаўнымі органамі Беларусі. Палітвязень Бабарыка  віну не прызнаў і  адбывае паказанне ў ПК №1 Наваполацка.

Апублікавана ў КПЧ ААН

15 студзеня 2020 года пастановай суду Чыгуначнага раёну Віцебску Алег Паўлаў быў прызнаны вінаватым у парушэнні ўстаноўленага парадку правядзення пікетавання і таму падвергнуты адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафа ў памеры 675 рублёў. Цяпер грамадзянскі актывіст дамагаецца праз КПЧ, каб на міжнародным узроўні было прызнанае парушаным ягонае права на свабоду слова і на ўдзел у мірных сходах.

Апублікавана ў КПЧ ААН