Фотаздымак паштовага паведамленьня пра заказны ліст з крамы «Філятэлія», па якім жыхару Полацку ўручылі падатковае паведамленьне пра неабходнасьць аплаты збору на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў, апублікаванае ў пабліку «Скарга | Полацак і Наваполацак».

Апублікавана ў Сацыяльныя правы

Жыхары вёскі Верхняе Глыбоцкага раёну патрабуюць пакінуць у іх паштовае аддзяленьне — адзінае на некалькі навакольных вёсак. Збор подпісаў пад калектыўнымі лістамі — ініцыятыва актывіста кампаніі «Гавары праўду» Яраслава Берніковіча.

Апублікавана ў Акцыі

З прычыны несвоечасовай дастаўкі паштовага адпраўленьня Пётар Іваноў зьвяртаўся ў суд Кастрычніцкага раёну Віцебску з патрабаваньнем кампэнсаваць яму маральную шкоду. У судзе работнікі «Белпошты» сваю віну прызналі, прынесьлі заяўніку свае прабачэньні і прапанавалі міравое пагадненьне. Такое пагадненьне было заключанае, і актывіст тут жа ў будынку суду атрымаў ад паштальёнаў 600 тысяч рублёў кампэнсацыі.

Апублікавана ў Суд

Віцебская абласная пошта дасылае беларускамоўныя тэлеграмы, запісваючы іх пры дапамозе расейскага альфабэту. Такую тэлеграму атрымаў грамадзкі актывіст Ільля Заранок. «Як шкада, што ў краіне, дзе прынамсі дзьве мовы дзяржаўныя, Віцебская абласная пошта ня мае для беларусаў літараў І, Ё і Ў», – напісаў ён у «Facebook».

Апублікавана ў Рознае