Серада, 05 Кастрычнік 2016
Арганізатарам «дзіцячага казацкага клюбу» на Віцебшчыне пагражае дэпартацыя
«Наша Ніва» паведамляла пра спробы вывозіць беларускіх дзяцей у ваенізаваныя лягеры ў Расеі, дзе іх школілі ў тым ліку баевікі «ДНР». Дачыненьне да гэтага мелі псэўдаказацкія структуры. Другая публікацыя «Нашай Нівы» на тую ж тэму датавалася 16 верасьня, калі выявіўся новы кіраўнік «беларускай дэлегацыі» на чарговых дзіцячых зборах пад кіраўніцтвам баевікоў Данбасу. Гэта быў расейскі казак Аляксандар Шаўчэнка.
Апублікавана ў
Правы дзіцяці