Да пачатку лютага жыхары Віцебскай вобласці яшчэ змогуць паскардзіцца ў ААН
Беларускія ўлады ў лістападзе 2022 года выйшлі з працэдуры разгляду індывідуальных скаргаў, што з'яўляецца сур'ёзнай перашкодай для абароны правоў чалавека. Дэнансацыя набудзе моц 8 лютага 2023 года, а да гэтага часу беларускім грамадзянам яшчэ можна будзе падаваць індывідуальныя паведамленні аб парушэнні грамадзянскіх і палітычных правоў.
Камітэце ААН па правах чалавека абараніў правы Юрыя Бельскага, які памёр у 2021 годзе
Камітэт 17 траўня разгледзеў зварот №2766/2016 праваабаронцы з Полацку Юрыя Бельскага. У сваім рашэнні Камітэт пацвердзіў пазіцыю актывіста аб тым, што беларускія ўлады парушылі яго свабоду публічна выказваць свае меркаванні і права праводзіць масавае мерапрыемства. Нажаль, Юры не дачакаўся гэтай падзеі, бо памёр 19 чэрвеня 2021 года.
Праз адмову ад міжнароднай дамовы ўлады хочуць пазбавіць беларусаў магчымасці абараняць свае правы ў Камітэце ААН па правах чалавека
За апошнія дзесяць гадоў дзякуючы дапамозе праваабаронцаў крыху больш за 60 жыхароў Віцебскай вобласці скарысталіся канстытуцыйным правам і звярнуліся ў Камітэт ААН па правах чалавека з мэтай абароны сваіх правоў і свабод, бо імі былі вычарпаны ўсе існуючыя ўнутрыдзяржаўныя сродкі прававой абароны. Камітэт з'яўляўся адзінай міжнароднай інстанцыяй, праз якую можна было абараніць свае грамадзянскія і палітычныя правы ў рамках Факультатыўнага пратакола Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. У выпадку дэнансацыі віцябляне, як і ўсе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, будуць пазбаўлены практычнай магчымасці абараняцца ад самаўпраўнасці ўладаў на міжнародным узроўні.
Камітэт ААН па правах чалавека палічыў парушанымі палітычныя правы жыхара Віцебска
Камітэт разгледзеў зварот віцебскага палітычнага актывіста Андрэя Андрэева, зарэгістраваны ў 2016 годзе пад нумарам № 2863/2016 і вырашыў, што з боку дзяржавы, Рэспубліка Беларусь, мела месца парушэнне яго права на распаўсюд інфармацыі "левай" арыентацыі.
Камітэт ААН па правах чалавека асуджае выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да Віктара Паўлава
Камітэт ААН па правах чалавека асуджае Рэспубліку Беларусь за прывядзенне ў выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да Віктара Паўлава, чыя справа ўсё яшчэ знаходзіцца на разглядзе Камітэта.
Камітэт ААН па правах чалавека абараніў правы жыхара Віцебска Пятра Берлінава
18 кастрычніка 2021 году Камітэт разгледзеў паведамленне № 2708/2015 атрыманае ад віцябляніна Пятра Берлінава, і прыйшоў да высновы, што беларуская дзяржава з'яўляецца парушальнікам ягонага права на асабістую недатыкальнасць, а таксама права на свабоднае выказванне свайго меркавання і на ўдзел у мірных сходах.
Палітзняволены Віктар Бабарыка паскардзіўся ў Камітэт па правах чалавека
Прадстаўнікі палітзняволенага экс-прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі, якога асудзілі да 14 гадоў калоніі, ад яго імя накіравалі ў Камітэт ААН па правах чалавека індывідуальнае паведамленне. У хуткім часе, паведамленне атрымае рэгістрацыйны нумар і Камітэт пачне ліставанне с дзяржаўнымі органамі Беларусі. Палітвязень Бабарыка віну не прызнаў і адбывае паказанне ў ПК №1 Наваполацка.
Актывіст з Віцебску Алег Паўлаў працягвае бараніць свае правы ў Камітэце ААН па правах чалавека
15 студзеня 2020 года пастановай суду Чыгуначнага раёну Віцебску Алег Паўлаў быў прызнаны вінаватым у парушэнні ўстаноўленага парадку правядзення пікетавання і таму падвергнуты адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафа ў памеры 675 рублёў. Цяпер грамадзянскі актывіст дамагаецца праз КПЧ, каб на міжнародным узроўні было прызнанае парушаным ягонае права на свабоду слова і на ўдзел у мірных сходах.