Былога палітвязня Сяргея Каваленку, які ў 2010 годзе вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на каляднай ялінцы ў цэнтры Віцебску, цяпер абвінавачваюць у знявазе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК РБ). Пра гэта паведаміла былая жонка актывіста Алена Каваленка. Артыкул прадугледжвае пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі. Аднак ужо больш за два гады Сяргей Каваленка жыве і працуе на тэрыторыі іншай краіны.

Апублікавана ў Свабода слова

Два тыдні таму віцяблянку Алену Каваленка аштрафавалі на 10 базавых велічынь за ўдзел у мірным шэсці 13 верасня. Фатаграфуючы матэрыялы сваёй справы, жанчына натрапіла на ананімны данос на яе чалавека, з якім мае стасункі на працы. Мужчына называе сябе ў ананімцы былым камандзірам узводу віцебскага спецназу.

У судзе Першамайскага раёну Віцебску 21 верасьня судзілі паводле арт.23. 34 КаАП вядомых у горадзе асобаў. Старшыня віцебскай гарадзкой арганізацыі АГП Ірына Яскевіч за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці атрымала папярэджаньне, грамадзкая актывістка Алена Каваленка – 10 базавых, а ўладальнік двух «жывемабіляў» Андрэй Кулакоў – 7 базавых велічынь.

Апублікавана ў Суд

Гэткае пакараньне прысудзілі віцебскай актывістцы за пікет супраць удзелу ва ўжо мінулых мясцовых выбарах, які адбыўся 22 сакавіка ў Віцебску. Працэс у Першамайскім райсудзе працягваўся менш за паўгадзіны.

Апублікавана ў Суд

Актывістку Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ Алену Каваленку, жонку былога палітзьняволенага Сяргея Каваленкі, будуць судзіць 15 красавіка за правядзеньне несанкцыянаванага пікету. 1 красавіка Алену Каваленку выклікалі ў апорны пункт міліцыі, дзе ўчастковы склаў на яе пратакол паводле артыкулу 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

Апублікавана ў Суд

Напярэдадні выбараў удзельнікі акцыі віцебскія актывісты КХП БНФ — Ян Дзяржаўцаў і Алена Каваленка выйшлі з плякатам «Байкот выбарчаму фарсу» да сярэдняй школы № 46, дзе знаходзяцца выбарчыя ўчасткі. Партыйцы абвясьцілі, што байкатуюць выбары. Ян Дзяржаўцаў дэманстратыўна парваў запрашэньні на галасаваньне. Удзельнікі акцыі лічаць, што сапраўдных выбараў у Беларусі няма.

Апублікавана ў Акцыі

Два тыдні запар жонка Сяргея Каваленкі Алена ня мае ад мужа званкоў і лістоў. Алена кажа, што праблема з карэспандэнцыяй ёсьць і ў Сяргея: «Ёсьць праблема зь лістамі. Наш агульны сябар распавёў, што зьвязваўся зь Сяргеем, а адказу няма. І ад сваякоў не дайшлі лісты — адвакат пра гэта цікавіўся і высьветліў. І вось да мяне лісты ідуць дрэнна. Апошні дайшоў 31-га жніўня, а адпраўлены быў 21-га. 10 дзён для ліста з Магілёва — гэта зашмат. Яго толькі выпусьцілі праз тыдзень — я паглядзела па штэмпэлі. Хаця паводле закону даецца толькі тры дні».

 

Апублікавана ў Палітвязьні