На 2900 рублёў аштрафавалі віцяблянку за графіці «3%» на «Табакерцы»
19 лістапада суд Першамайскага раёну Віцебску абвесціў вырак у справе 21-гадовай віцяблянкі Александрыны Міхаложынай, абвінавачанай паводле арт. 341 КК. За псаванне маёмасці і «дэструктыўны» надпіс «3%» на шапіку «Табакерка», які належыць «Віцебск-тытунь» СЗАТ «Энерга-оіл», суд пакараў Міхаложыну штрафам у памеры 100 базавых велічынь і, такім чынам, цалкам задаволіў патрабаванне пракуратуры.
21-гадовую віцяблянку судзяць за «дэструктыўны» надпіс «3%» на шапіку «Табакерка»
Суд Першамайскага раёну Віцебску 17 лістапада пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні 21-гадовай віцяблянкі Александрыны Міхаложынай, абвінавачанай паводле арт. 341 КК («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці»). У 2020 годзе на шапік, які належыць філіялу «Віцебск-тытунь» СЗАТ «Энерга-оіл» дзяўчына нанесла надпіс, звязаны з падзеямі прэзідэнцкай кампаніі. Ёй пагражае да трох месяцаў арышту.