Уладзіслаў Савін быў асуджаны двойчы. 30 красавіка мінулага году яго асудзілі да васьмі гадоў калоніі за «махлярства ў буйным памеры» (ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэксу), а таксама за арганізацыю і ўдзел у акцыях пратэсту (арт. 342 Крымінальнага Кодэксу). Сёлета 26 кастрычніка ўраджэнца Віцебска асудзілі і паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу – за абразу Лукашэнкі ў вершы, змешчаным у апеляцыйнай скарзе. У выніку частковага складання двух прысуджаных тэрмінаў зняволення (8 гадоў і 2 гады) Савіну засталося адбываць у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму больш за сем гадоў.

Апублікавана ў Палітвязьні

Гэта першая такая ўстанова ў вобласці, хаця падобныя цэнтры ўжо даўно існуюць у Берасці, Гомлі і Гародні. Крызісны цэнтр Чырвонага Крыжа – ён створаны пад патранатам менавіта гэтай арганізацыі – знаходзіцца па вуліцы Лазо, 4 у будынку плошчай больш як 100 кв.м. Тут адначасова могуць прыняць да 20 змушаных мігрантаў. А ў выпадку вострай неабходнасці адзін з пакояў можна пераабсталяваць і стварыць яшчэ пяць спальных месцаў. Падчас адкрыцця ўстановы прагучала меркаванне, што цэнтр стаў асабліва неабходным пасля таго, як у Беларусь рушыла цэлая хваля ўцекачоў з Украіны.

Апублікавана ў Акцыі

У судзе Ленінскага раёна Мінска прызначылі дату суда па справе супраць старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча, а таксама Змітра Салаўёва, якога будуць судзіць у парадку спецыяльнай вытворчасці. 5 студзеня справу пачне разглядаць суддзя Марына Запаснік.

Апублікавана ў Праваабаронцы

Адміністратары адной з віцебскіх суполак у Фэйсбуку падсумавалі вынікі працы судоў Віцебску і Віцебскага раёну, дзе сёлета разбіралі справы па самых «папулярных» артыкулах – 24.23 і 19.11 КаАП. Праўда, з агаворкай: не знайшлі дадзеных за студзень 2022-га, і дадзеныя за снежань 2022-га можна будзе даведацца толькі ў пачатку наступнага году.

Днямі імя Ефрасінні Зяньковай, падпольшчыцы, кіраўніцы Обальскай падпольнай камсамольскай арганізацыі «Юныя мсціўцы» будзе нададзена віцебскай сярэдняй школе №28. Сёлета гэта 52-е ўганараванне ўстановы сярэдняй адукацыі імем героя Вялікай Айчыннай вайны. Атрымліваецца, што практычна штотыдзень школам надаюць імёны людзей, чые лёсы былі звязаныя з падзеямі 1941-1945гг. Такім чынам віцебскія ўлады вырашылі выхоўваць у вучняў патрыятызм у межах праекта «2022год – Год гістарычнай памяці.

Апублікавана ў Акцыі

За студзень-лістапад бягучага года супрацоўнікі ДАІ УУС у Віцебскай вобласці затрымалі не менш як 2 тыс. нецвярозых вадзіцеляў, па віне якіх адбыліся сотні дарожна-транспартных здарэнняў. Гэтых статыстычныя дадзеныя вымагаюць кіраўніцтва абласной міліцыі прызнаць, што грошы, затрачаныя на прапаганду "цвярозага кіравання", былі патрачаныя марна і тое, што ўдаецца выявіць не больш за 20% кіроўцаў, якія ўжылі алкаголь.

Апублікавана ў Дзяржава

У Кастрычніцкім судзе Віцебска напачатку снежня асудзілі Уладзіслава Аўчыннікава паводле ч. 1 арт. 352 (Неправамоцнае авалоданне камп’ютарнай інфармацыяй), ч. 2 арт. 424 (Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Сняжана Кіндзеева прызначыла Уладзіславу 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма і штраф 300 базавых велічыняў.

Апублікавана ў Палітвязьні

Эміграцыя заўсёды цяжкае рашэнне. Але ёсць людзі, для якіх краіна, у якую яны з'ехалі, заўжды была другой радзімай. Журналіст СН Ілля Дабратвор пагаварылі з Аляксандрам Корнышавым, рэдактарам Віцебскага Кур'ера, этнічным немцам, які нарадзіўся і вырас у Беларусі. І толькі пасля 2020-га ён быў змушаны з'ехаць у Берлін.

Апублікавана ў Свабода слова

Зняволены беларус нарадзіўся ў горадзе Орша Віцебскай вобласці. У снежні 2021 года ён пераехаў у Расію. У маі 2022 года беларускія ўлады распачалі супраць Рускіх адразу дзве крымінальныя справы з-за каментароў у сацсетках — аб абразе прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 КК РБ) і распальванні сацыяльнай варожасці да органаў улады (арт. 130 КК РБ). Улады Беларусі патрабуюць экстрадыцыі палітвязня.

Апублікавана ў Палітвязьні

Па ініцыятыве Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і па рашэнні Віцебскага абласнога суда 10 кастрычніка пачаўся працэс ліквідацыі Мясцовага фонда развіцця малых тэрыторый. Арганізацыя распаўсюджвала сваю дзейнасць у межах Віцебскай вобласці і размяшчалася ў гарадскім пасёлку Баравуха Полацкага раёна.

Апублікавана ў Дзяржава