15 верасня суд Полацкага раёну і гораду Полацку пакараў адміністрацыйным арыштам на 7 сутак лекара-псіхіятра Полацкай абласной псіхіятрычнай лякарні Віталя Савіцкага за перапост артыкулу ў сацыяльнай сетцы. Рашэнне аб арышце лекара прыняў суддзя Віктар Баліка. Пратэстуючы супраць несправядлівага, на ягоную думку, рашэння, Віталь Савіцкі заявіў пра пачатак галадоўкі адразу пасля абвяшчэння прысуду.

Апублікавана ў Суд

15 верасня ў Віцебскім абласным судзе прайшлі тры грамадзянскія працэсы, на якіх разглядаліся пазовы па ліквідацыі грамадскіх аб'яднанняў. За некалькі гадзін тры суддзі ліквідавалі тры недзяржаўныя арганізацыі (НДА) экалагічнай і турыстычнай скіраванасці. Пазоў у суд аб іх закрыцці падавала галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту.

Увесь жнівень Віктар Бабарыка шэсць дзён на тыдзень працаваў апальшчыкам ў пякарні папраўчай калоніі № 1. За гэты час ён зарабіў 6 рублёў 41 капейку, а пасля ўсіх утрыманняў атрымаў 1 рубель 60 капеек. На мінулым тыдні палітвязень прайшоў нават атэстацыю па гэтай спецыяльнасці. Але на наступны ж дзень яго перавялі на новую пасаду - ўкладчыка хлебабулачных вырабаў.

Апублікавана ў Палітвязьні