Вайсковага пенсіянера Купрэшына прызналі палітвязнем. Яму прысудзілі тры гады калоніі за лісты пракурору і дымавы порах
9 верасня беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнем 65-гадовага Сяргея Купрэшына, якога суд Пастаўскага раёну адправіў на тры гады ў калонію ўзмоцненага рэжыму за публічную абразу прадстаўніка ўлады (арт. 368 КК) і захоўванне выбуховых рэчываў (ч.2 арт. 295). 25 сакавіка 2020 году яго пазбавілі дазволу на захоўванне і выкарыстанне паляўнічай стрэльбы. У садовым доміку пры ператрусе ў Купрэшына знайшлі порах.
У дачыненні Лукашэнкі ўжыў слова «дэбіл». Вырак: паўтара года калоніі агульнага рэжыму
Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вартаўніка-жывёлавода Міхаіла Лінтоўскага, якога абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэксe) у судзе Мёрскага раёнe адбыўся яшчэ 27 жніўня. Справу разглядала суддзя Ірына Яскевіч, бок дзяржабвінавачання прадстаўляла намесніца пракурора Мёрскага раёнe Святлана Раманоўская – піша «Наша Ніва».