Праваабарончая супольнасць прызнала палітычным зняволеным 27-гадовага жыхара Оршы, якога вінавацяць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе шасці гадоў пазбаўлення волі. 30 сакавіка ў Віцебскім абласным судзе над Яраславам Казакевічам распачаўся суд. Працэс у закрытым рэжыме вядзе Галіна Бондал.

Апублікавана ў Палітвязьні

Затрыманыя працуюць у полацкай музейнай сістэме – Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку. У іх ліку – былая дырэктарка Тамара Джумантаева, кандыдатка культуралогіі, кандыдат філасофскіх навук Ігар Бортнік, шэраговыя супрацоўнікі, экскурсаводы і нават электрык. Найверагодней, усіх затрымалі «за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» – паводле ч.2 артыкула 19.11 КаАП.

Апублікавана ў Затрыманьні

Насуперак сцвярджэнням афіцыйных крыніц пра росквіт беларускай «глыбінкі», доказы адваротнага можна легка знайсці ў самых нечаканых месцах. Напрыклад, варта прааналізаваць спіс вакансіяў у райцэнтры Вушачы, каб зразумець, наколькі складаным есць сення існаванне мясцовых жыхароў, якім няма дзе лячыцца, недзе бавіць вольны час, і практычна немагчыма ўгаварыць застацца на малой радзіме сваіх дзяцей і ўнукаў. Бо нармальнай працы нават па запатрабаванай спецыяльнасці для іх не будзе, нягледзячы на тое, што работнікаў шукаюць адразу 36 арганізацый і ўстановаў райцэнтру.

Апублікавана ў Правы працоўных